Гарачы каментар Замежныя інвестары баяцца беларускай карупцыі


Міністэрства эканомікі рыхтуе план індустрыялізацыі краіны, паводле якога да 2025-га года ў кожным раёне Беларусі маюць быць рэалізаваныя самыя розныя інвестыцыйныя праекты. Штопраўда, фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту на гэтыя праекты наадварот не плануецца. Чыноўнікі разлічваюць на прыцягненне наўпроставых замежных інвестыцыяў.

Індустрыялізацыя ідзе на ўсход, кажа эканамічны аглядальнік «Белсату» Станіслаў Івашкевіч.

«Па логіцы рэчаў яна ўрэшце павінна дакаціцца і да нас. Каб мы таксама з яе выраслі і перайшлі да індустрыі паслугаў. Цяпер, магчыма, індустрыялізацыя пакацілася ў Расею, але там свае нюансы, і пераскочыла далей у Азію. Сэнс у тым, што кірунак слушны».

Але ў Беларусі няма прыватных інвестыцыяў і ўсё ідзе з боку дзяржавы, кажа эксперт.

«Гэтая індустрыялізацыя – насамрэч проста адказ чыноўнікаў на патрабаванні Лукашэнкі, узятая дзеля дэмагагічных мэтаў ВУП Беларусі на 100 млрд долараў да 2025 года».

«Мы прызвычаіліся думаць, што ў Беларусі вельмі невялікая карупцыя. Насамрэч у нас вельмі высокая карупцыя. Беларусь, дарэчы, адзіная краіна, якая забараняе групе па барацьбе з карупцыяй Рады Еўропы публікаваць вынікі па досведу карупцыі ў сваёй краіне. І вельмі высокі карупцыйны складнік выдаткаў у замежных інвестараў».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары