Замежны назіральнік пра «Захад 2017»: Войскі бачылі на адлегласці 250 метраў


І прэсе, і ваенным назіральнікам манеўры паказалі мала і здалёк.

«Я не магу нічога сказаць пра беларускую армію. Самая блізкая адлегласць, з якой я яе бачыў – 250 метраў. Ну, як там у «Белым сонцы пустыні»: «стралялі..», – кажа латышскі журналіст з Латвіі Угіс Лібіетыс, які быў акрэдытаваны на вучэннях «Захад-2017». – «Я гаварыў з нашымі ваеннымі назіральнікамі. Яны бачылі столькі ж, колькі журналісты», – зазначае Лібіетыс.

«Але гэта больш, чым нічога», – дадае латышскі журналіст. Бо Расея паказала яшчэ меней. Угіс Лібіетыс асвятляў таксама вайсковыя вучэнні сілаў NATO у Эстоніі ўвесну гэтага году: «Тым мы мелі магчымасць нават размаўляць з салдатамі».

Расейская армія гэтымі днямі павінна пакінуць тэрыторыю Беларусі пасля вучэнняў «Захад-2017», якія прайшлі з 14 па 20 верасня. Але ў многіх застаюцца трывожныя настроі, ці ўсе расейскія вайскоўцы пойдуць дахаты. Перасцярога грунтуецца на тым, што ўласна вучэнні прайшлі не так адкрыта, як дэкларавалася.

Падрабязней пра ўражанні журналіста з краіны NATO ад расейска-беларускіх вучэнняў а таксама пра тое, на чым трымаўся ажыятаж вакол іх, чаму ў Латвіі «шмат фанаў Беларусі» – у поўным выданні «Размовы дня» з Уладзімірам Мацкевічам.

belsat.eu