Замак Кміты ў Беразаўцы


Пагорак каля вёскі Беразавец побач з Карэлічамі (Гарадзенская вобласць) мясцовы люд называе замкам Кміты.

І гэта той рэдкі выпадак, калі народная памяць аказалася дакладнай. Бо гісторыкі выявілі ў архіўных крыніцах, што тут у пачатку XVII ст. сапраўды знаходзілася ўладанне пана Рыгора Кміты. Па інвентарах XVII–XVIII ст. даследчыкі вызначылі месцы, дзе стаялі дамы, гаспадарчыя будынкі, вежы, брамы. А потым архіўную інфармацыю пачалі правяраць археалагічнымі раскопкамі.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.