Асабісты капітал «Залатое» кальцо: за праезд па МКАД хочуць браць грошы


Большасць кіроўцаў адмаўляюцца верыць, што такое можа прыйсці камусьці ў галаву. Аднак прыйшло. Кампанія-аператар «Beltoll» на пачатку лета выступіла з такою ініцыятывай для грузавога транспарту.

Нават паводле мінімальнага тарыфу для цяжкавікоў, 9 еўрацэнтаў за кіламетр, праезд з аднаго канца гораду ў супрацьлеглы будзе каштаваць не менш за два з паловаю еўры. Чым плаціць штодня – кіроўцам будзе выгадней крыху пастаяць у заторах. А, значыць, грузавыя аўты паедуць наўпрост праз Менск.

Плата за праезд для камерцыйнага транспарту па беларускіх дарогах залежыць ад вагі ды колькасці восяў. Дарогі далёка не еўрапейскай якасці і чаму плата за іх прывязаная да чужой валюты – кіроўцы не разумеюць. Папоўніць рахунак у Менску можна ў трох пунктах, а, калі грошы на рахунку выпадкова скончыліся, – адразу штраф.

Для перавозчыкаў надышоў цяжкі час. Працы мала, замоваў на экспарт паменела, канкурэнцыя вялікая. Да прыкладу, за паездку экскурсійнага аўтобуса з Менску да Берасця і назад трэба толькі за дарогі заплаціць каля 90 еўраў. Гэтыя грошы ўскосна перакладаюцца на кліента. А кошты на дарогі прапаноўваюць яшчэ падвысіць

«Нейкія буйныя фірмы, можа, і не звернуць на гэта ўвагі, але маленькія ІП, маленькія фірмачкі з адной-дзвюма машынамі – на іх гэта вельмі і вельмі адаб’ецца», – упэўнены перавозчык Сяргей Штода.

Бізнес-супольнасць лічыць пазітыўным, што прадпрыемствы пачалі выносіць вытворчасць і склады за межы сталіцы. Гэта развівае рэгіён і вызваляе Менск ад лішняга трафіку. І ўвядзенне платы за кальцавую дарогу, альтэрнатывы якой няма, можа спыніць гэты працэс. А павышэнне коштаў на платных дарогах – пакінуць шмат якіх перавозчыкаў без заробку.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары