Закрыццё межаў і закрыццё сайтаў. У Беларусі – канцлагер?


«Лукашэнка страціў палітычны нюх і хоча выехаць на шчыце нагамі наперад. У Беларусі і так нармальны канцлагер» – да такіх высноваў прыйшлі журналісты ў чарговым выпуску праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

У гэты раз госці праграмы – дырэктар kyky.media і The Village Саша Раманава, журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец і аўтар праекту «Реальная Беларусь» Арцём Шапораў абмеркавалі закрыццё межаў нашай краіны, загад Лукашэнкі прымусіць усіх беларусаў працаваць, санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэту супраць уладаў Беларусі і неадэкватна жорсткае стаўленне да прыхільнікаў пераменаў з боку рэжыму.

Чаму кіраўнік Беларусі нагадвае старога дзеда ў трамваі? Якія паралелі паміж беларускімі гэтак званымі сілавікамі і афіцэрамі СС? Ці будуць айчынныя спартоўцы выступаць на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам? І як маглі заблакаваць нават такі сайт, як kyky? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы пачуеце ў гэтым выпуску «Без акрэдытацыі».

https://soundcloud.com/belsat/1112-bez-akredytacji-odc-3-soundcloud

Зміцер Міцкевіч Belsat.eu

Калаж: Maxim Guchek/BELTA/TASS