Закон аб хатнім гвалце будзе прыняты?


Ці можа мець плён змаганне з гендарнымі стэрэатыпамі пры дапамозе мастацтва? Чаму закон аб хатнім гвалце прымуць нягледзячы ні на што?

Пра гэтае ды іншае – у «Размове» з Віталём Цыганковым і стваральнікам «Global Shapers Minsk Hub» Дзянісам Кольгам. Пры падтрыманні Сусветнага эканамічнага форуму ў Беларусі будзе ажыццяўляцца праект «Мы бачым роўнымі», які накіраваны на барацьбу з гендарнымі стэрэатыпамі. Нашая краіна стала адзінай у Еўропе пляцоўкай, дзе з дапамогай мастацтва і медыяў будуць змагацца з няроўнасцю. Паводле госця праграмы, гэтая ініцыятыва прывядзе да істотных зменаў у беларускім грамадстве.

«Упэўнены, што гэты закон у любым выпадку будзе прыняты. Праз некаторы час, з дапрацоўкамі. Беларусь рухаецца ў межах агульнасусветных тэндэнцыяў. Такога кшталту законы ёсць у іншых еўрапейскіх краінах. Нават сярод органаў улады адчуваецца значнасць гэтага законапраекту. Так што калі не атрымалася цяпер, атрымаецца іншым разам, праз некаторы час», – мяркуе Дзяніс Кольга.

Госць «Размовы» таксама заўважыў, што нягледзячы на пэўныя «вонкавыя абставіны», якія перашкодзілі прыняццю закону, час дасць магчымасць дапрацаваць законапраект і прыняць яго ў палепшаным выглядзе.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.