Заходнерусізм супраць Беларусі


Даўняя публіцыстычная плынь, узнікшая пад панаваннем царскай Расеі, ставіла сваёй мэтай даказаць адвечную прыналежнасць беларусаў да «русскага племені». Этнічныя асаблівасці беларускага народа тлумачыла згубным уплывам палякаў і ксяндзоў.

Найноўшае адраджэнне заходнерусізма ў Беларусі адбылося пад уладай Аляксандра Лукашэнкі з ягонай палітыкай яднання з Расеяй. Але справа аказалася не такой простай, залішні імпэт заходнерусістаў у адмаўленні беларусам нацыянальнай тоеснасці некаторым з іх вылезла бокам.