У Віцебску спектаклем адкрылі выставу, прысвечаную Караткевічу


ВАЛЯНЦІНА, ГЛЯДАЧКА:«Дзівосна тое, што спектакль пачаўся гэтай выставай. Яна, вядома, атмасферу паглыбіла, і захацелася перачытаць Караткевіча».

Асоба Уладзіміра Караткевіча для тэатру «Лялька» знакавая – з ягонай творчасці ў рэпертуары яшчэ і «Забыты скарб» і «Ладдзя роспачы». А ўчора да актораў далучыліся мастакі.

УЛАДЗІМІР ВАЛЬНОЎ, МАСТАК:«Уладзімір Сямёнавіч, ягоныя творы мне дазваляюць раскрыць таямніцы гэтае зямлі і трагедыю і гісторыю гэтага народу, да якога я належу».

Сіла караткевіцкага слова, вобразнасць ягонай мовы, глыбіня, рамантызм, патрыятызм, выдатна асэнсаваныя сродкамі лялечнага тэатру і дапоўненыя творамі віцебскіх мастакоў.Выставу, прысвечаную Караткевічу, можна пабачыць у віцебскай «Ляльцы» да 27 лістапада, да самых народзінаў геніяльнага творцы. Застаецца толькі пашкадаваць, што ў тэатру няма дадатковых плошчаў для сталых экспазіцыяў.Іншыя тэмы: У Магілёве праходзіць чацверты міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Гурт «Nizkiz» прэзентаваў беларускамоўны сінгл на сольным канцэрце ў клубе «Re:Public». Выбух у фінале дваццаць чацвёртага фільму пра Джэймза Бонда трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як самы магутны пастановачны выбух у гісторыі кіно.Сяргей Будкін, Ірына Дарафейчук, «Белсат»