«Пінскі мур» Мацея Бутрымовіча


Нейкім цудам ацалелы мураваны палац у цэнтры горада Пінска, быў збудаваны ў апошнія дзесяцігоддзі 18 ст. Камень у падмурак закладаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Вёў будаўніцтва мясцовы шляхціц і вядомы палітычны ды гаспадарчы дзяяч Рэчы Паспалітай Мацей Бутрымовіч. Шмат зрабіў для Піншчыны, пракладваў каналы разам з гетманам Агінскім, арганізаваў узорную гаспадарку. Але нашчадкам вядомае яго імя найперш праз мураваны палац у Пінску, сёння адрэстаўраваны і прыстасаваны для добрай справы.

Глядзіце праграму цалкам: