Забілі міліцыянты ці павесіўся на шнурку ад чаравіка? Першыя высновы следства


А мы вяртаемся да тэмы смерці жыхара вёскі Слаўкава Нясвіжскага раёну Сяргея Абрамовіча – мужчына загінуў у міліцэйскім УАЗіку яшчэ 29 лістапада, аднак шырока вядома пра трагедыю стала толькі напярэдадні. Міліцыянты гавораць пра самагубства – нібыта мужчына павесіўся на шнурках ад ботаў, аднак здымкаў з камераў відэаназірання не паказваюць. Родныя і аднавяскоўцы ў гэткую версію не вераць. Аб здарэнні паразмаўляем з праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам:

«Недавер грунтуецца на тым, што міліцыя часта трапляе ў гісторыі, якія дыскрэдытуюць самую міліцыю. Міліцыя спяшаецца са сваймі высновамі, бо, наколькі нам вядома, следства яшчэ не закончанае, судова-медычная экспертыза не праведзеная. Таму ўсе тыя звесткі, якія разгалошваюцца супрацоўнікамі міліцыі, папахваюць разгалошваннем дадзеных папярэдняга следства.

Некалькі момантаў выклікаюць сумнеў і пацвярджаюць, што супрацоўнікі міліцыі не да канца шчырыя ў сваіх высновах. Першае, яны пастаянна трымалі пад кантролем загінулага, і ў капсуле, дзе знаходзіўся асуджаны, не было відэаназірання. Па нашай інфармацыі ў базавай камплектацыі гэтае машыны ёсць відэаназіранне. […]

Па-другое, ёсць відэаназіранне ў машыне, якое дае дакладна вызначыць, што ж усё-такі адбылося. Версію міліцыі можа падтрымаць той факт, што на сёння кожны кваліфікаваны судмедэксперт у стане адрозніць суіцыд ад забойства, у тым ліку, калі забойства здарылася да таго, як чалавек быў павешаны.

[…]

Калі гэта рэальна былі шнуркі даўжынёй 30 сантыметраў, то зрабіць гэта вельмі складана і малаверагодна, што гэта магло ўвогуле адбыцца. Але мы, як праваахоўнікі, якія займаюцца абаронай асобаў, звязаных з крымінальнай адказнасцю, скептычна ставімся і да звестак, якія нам перадаюць родныя, бо якой даўжыні былі шнуркі – вельмі складана сказаць. Акрамя таго момант, дзе ён мог зачапіць шнуркі ў гэтай капсуле затрыманых – таксама ўзнікае абаснаванае пытанне. Аля вярнуся да сказанага раней. Нават у спецыяльных падручніках прапісана, сёння вельмі дакладна ўсталёўваецца – забойства гэта было ці суіцыд…»

belsat.eu