«За рэформы расплачваюцца папулярнасцю»: Кныровіч пра рэформы ў часы крызісу


Госць праграмы Святланы Калінкінай, сузаснавальнік кампаніі «Сармат» кажа, што ў беларускім урадзе зʼявіліся адэкватныя фінансісты, але пакуль гэта ніяк не ўплывае на гаспадарчую сітуацыю ў краіне.

«Сігналам рэформаў будзе лёс буйных прадпрыемстваў – такіх як МАЗ або МТЗ», – лічыць Аляксандр Кныровіч.

«Сёння мы выглядаем недаразвітай, але выспачкай стабільнасці, прадказальнасці. Гэта не таму, што мы такія добрыя, а таму што вакол усё пачало падаць, выбухаць і пераходзіць у стан вайны», – кажа госць «Размовы».

Што тычыцца рэформаў, то пакуль Кныровіч чуе толькі размовы пра патрэбу ў іх, а праграмы дзеянняў ніхто не прадставіў. Як, напрыклад, ад Кірылы Рудага, які лічыцца адным з прасоўвальнікаў рэформаў.

Хто можа стаць беларускім Лешэкам Бальцэровічам – глядзіце ў «Размове Калінкінай».