За памылкі ўладаў прыйдзецца плаціць грамадзянам


Уся краіна сочыць за нафтавым крызісам. Як менавіта знікненне «іголкі нафтавага допінгу» з беларускай эканомікі будзе ўплываць на звычайных грамадзянаў? Хутчэй за ўсё, першымі на сабе адчуюць змены пенсіянеры ды сем’і з дзецьмі.

У студыі «Размовы ProCONTRA» Святлана Калінкіна і Уладзімір Мацкевіч абмяркоўваюць з аналітычнаю дырэктаркаю Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC Кацярынаю Барнуковаю, што адбываецца з беларускай эканомікай без расейскай нафты. Ці супадзенне тое, што якраз у гэты час беларускія чыноўнікі пачалі агітаваць людзей адмаўляцца ад ранняга выхаду на пенсію?

«У гэтым годзе бюджэт мусіць выдаткаваць фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, з якога выплочваюцца пенсіі насельніцтву, больш за 2 мільярды рублёў. Гэта шмат, гэта больш за 1 % ВУП. Таму, безумоўна, гэта вялікая нагрузка, калі мы страцім важную крыніцу даходаў для бюджэту ці прынамсі яго частку. У гэтым выпадку нам будзе цяжка падтрымліваць нашую пенсійную сістэму так, як мы планавалі гэта рабіць», – выказалася госця праграмы.

Таксама ў «Размове ProCONTRA»:

  • чым крызіс пагражае сем’ям з дзецьмі?
  • чаму адмаўленне ад пенсіі – не найгоршая ідэя?
  • ці адмовімся мы ад расейскай нафты?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.