За абразу расейца – у турму


Выраз «Хто не скача, той маскаль» афіцыйна занесены ў абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паводле версіі ўладаў Беларусі. За яе выкарыстоўванне альбо нават згадку ў СМІ ў Беларусі пагражае штраф да 50ці базавых (1225 рублёў) ці нават арышт. Пра гэта напісалі многія беларускія медыі, падставіўшы замест слова «маскаль» шматкроп’е альбо сінонімы. Ну, «Белсат» улады Беларусі аніяк не хочуць прызнаваць беларускім, то і мы цэнзураваць гэтую крычалку не будзем.

«Што крыўднага ў крычалцы «Хто не скача – той маскаль!»? Фармальна – нічога. Але калі ведаць кантэкст, можна згадаць гісторыю ХХ ст., калі разам з расейскай мовай на новазахопленыя тэрыторыі прыходзілі раскулачванні ды масавыя забойствы мірных людзей. Не толькі ў Беларусі ці Украіне – імперыі краёў не бачаць. Мне цікава, як эксперты ад улады будуць тлумачыць крыўднасць слова «маскаль», абмінаючы тэму сталінскіх рэпрэсіяў».

Да размовы наконт маскалёў ды бульбашоў далучаецца наш карэспандэнт, журналіст радыё «Свабода» Франак Вячорка.

Фота: Mikhail Metzel / TASS / FORUM