«За 500 рублёў беларус выцерпіць усё»


Заробкі $ 150-200 – гэта жабрацтва. Гэтак лічыць вядоўца праграмы «Размова» Святлана Калінкіна. Што на гэта адкажа выканальніца абавязкаў старшыні Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк?

«І на гэтыя заробкі ля прахадной стаіць чарга з тых, хто хоча працаваць на нашых заняпалых прадпрыемствах», – тлумачыць нежаданне работнікаў пратэставаць супраць нізкай аплаты ці дрэнных умоваў працы госця праграмы.

Між тым усё больш людзей у рэгіёнах сёння змагаюцца за свае правы. Іншага выйсця проста няма.

«Я бачу, што ўсё больш і больш людзей ля рысы беднасці ці ўжо за ёю. Бо няма прадпрыемстваў, на якія можна ўладкавацца і спакойна працаваць», – зазначае прадстаўніца прафсаюзу РЭП.

Як жывуць людзі ў рэгіёнах, ці ўдасца перамагчы кантрактную сістэму, чым могуць дапамагчы звычайным работнікам у прафсаюзе РЭП? На гэтыя ды іншыя пытанні вядоўцы «Размовы» Святлане Калінкінай адказвае выканальніца абавязкаў старшыні незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк.