З'явілася мапа Беластоку для беларусаў


Польскі Беласток – памежны горад, дзе багата месцаў, звязаных з Беларуссю.

Цяпер знайсці іх будзе прасцей: выйшла мапа «Бeларускія сляды Беластоку». У студыі праграмы «Беларускі свет» мы размаўляем з суарганізатарам ініцыятывы – Лукашам Леанюком.

А напрыканцы распавядзем пра Музей малой бацькаўшчыны – яшчэ адно месца ў Польшчы, звязанае з Беларуссю, у вёсцы Студзіводы Бельскага павету Падляшскага ваяводства. Ужо 15 гадоў пры музеі дзейнічае фальклорны гурт «Жэмэрва». Пад кіраўніцтвам Анны Фіёнік моладзь запісвае і аднаўляе аўтэнтычныя беларускія песні з Беласточчыны ды розных рэгіёнаў Беларусі.

Фота на застаўцы wikipedia.org