Dэвайс З вяртаннем, дзетка. Першы крок да каланізацыі Марсу


Вярнуць з космасу першую ступенню ракеты, вышынёй з 15-ціпавярховік, упершыню ўдалося прыватнай кампаніі «Спэйс Ікс».Тэхналогія ў перспектыве дазволіць значна знізіць кошты палётаў, і зробіць космас больш даступным для ўсяго чалавецтва.5 гадоў таму ніхто ня верыў у тое, што гэта ўвогуле тэхнічна магчыма здзейсніць, а сёння ўсе сусветныя касмічныя карпарацыі, глядзячы на гэты поспех, разумеюць, што памыляліся. І працягваюць памыляцца, бо ўсе іншыя касмічныя ракеты ў свеце – аднаразовыя. Што да «Спэйс Экс», то сённяшняя спроба была трэцяю сёлета, дзве папярэднія скончыліся ня вельмі ўдала.Але сённяшні поспех дазволіць кампаніі перайсці да наступнай фазы выпрабаванняў, калі вяртацца і ўжывацца паўторна будзе ня толькі першая ступень, але ўсе часткі ракеты. Гэта, на думку Ілана Маска, зробіць касмічныя палёты настолькі таннымі, што людзі змогуць масава лётаць у космас.«З вяртаннем, дзетка», – напісаў кіраўнік кампаніі ў сваім Тўітары.Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары