З такімі перакладам беларуская мова ды ідыш будуць жыць


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUjh2WFBwNFVoOUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Майсей Кульбак – адзін з найвядомейшых габрэйскіх паэтаў і празаікаў, які жыў у Беларусі ды пісаў на мове ідыш. Да ягонага 120-годдзя выйшаў зборнік вершаў у арыгінале і па-беларуску. Прэзентацыя адбылася ў кнігарні «Галіяфы».Творы Майсея Кульбака дагэтуль перакладаліся незаслужана мала – летась быў перавыдадзены раман «Зельманцы» ў перастварэнні Артура Вольскага, ды яшчэ ў 70-ыя гады выходзіла невялікая кніга паэзіі, якая ўжо стала рарытэтам.

Таму новы зборнік «Eybik/Вечна», нягледзячы на фармат самвыдату і сціплы наклад, важны для паслядоўнікаў, мяркуе паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч: «Кніжка пакуль выглядае пілотным сінглам, такою брашурай на прадмет: выдаўцы – увага! Перакладчыкі – увага! Скарб ёсць, яго трэба даперакладаць, адкаментаваць і выдаць у нармальнай кніжнай серыі, у сучасным дызайне».

Некаторыя пераклады ў гэтай кнізе, што гартаецца на габрэйскі манер – справа налева, друкуюцца ўпершыню. Мойша Кульбак нарадзіўся ў Смаргоні, жыў у Вільні, Берліне, а потым і ў Менску, дзе ў 1920-ыя гады мова ідыш была адною з дзяржаўных. Таму ў ягоных вершах – і беларускае жыццё, і еўрапейская інтэлектуальнасць, і, вядома, каларытны габрэйскі фальклор, гумар, містыцызм.

Кажа перакладчык Лявон Баршчэўскі: «Ён паэт арыгінальны, бо вельмі песенны, яго можна класці на музыку, адначасна ён паэт-філосаф, прычым і з адукацыі, і прыродная філасафічнасць, старая габрэйская мудрасць таксама прысутнічае».

Жыццё Майсея Кульбака абарвалася ў 1937 годзе ў крывавую ноч расстраляных паэтаў. Ягоную жонку Зэльду саслалі ў Сібір, а дзяцей забралі ў дзіцячыя дамы. Старэйшы сын памёр, а дачка Раіса цяпер жыве ў Ізраілі ды ўжо разам са сваймі ўнукамі і праўнукамі апякуецца спадчынаю бацькі. Гасцям імпрэзы яна даслала ліст, у якім піша, што дзякуючы такім перакладам беларуская мова ды ідыш будуць жыць.ІНШЫЯ ТЭМЫ:Навінкі і фаварыты «М@рт-кантакт–2016».Рэйніс Яўнайс і клас гітарнае ігры.Украінскія іконы ў ліванскай вёсцы.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»