З працай у Беларусі будзе яшчэ горш


Мінус 14 тысяч 327 працоўных месцаў – і гэта толькі за красавік. За мінулы месяц тых, хто працу страціў, было амаль на 15 тысяч больш, чым тых, хто працу знайшоў. Ад пачатку года былі страчаныя 20 з лішкам тысяч працоўных месцаў, за 2017-ы год – больш за 41 тысячу, а з 2010-га па 2016-ы занятых у эканоміцы беларусаў стала меней амаль на 300 тысяч чалавек.

Аляксандр Ярашук з Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў кажа, што цягам некалькіх гадоў колькасць тых, хто страціў працу, перавышае колькасць тых, хто яе знайшоў.

«Дзяржава не можа ствараць працоўных месцаў, але і бізнесу не дае гэтага рабіць. Бо эканамічная самастойнасць рана ці позна прыводзіць да палітычнай незалежнасці», – кажа Ярашук.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»