З чым паедзе Лукашэнка ў Маскву на сустрэчу з Пуціным


Аляксандр Лукашэнка 25 снежня ў Маскве сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Напярэдадні свайго візіту ў Маскву кіраўнік Беларусі правёў нараду ў Менску. Для каго быў выступ кіраўніка Беларусі і з чым можа вярнуцца Лукашэнка з Масквы?

Пра гэта ў «гарачым каментары» разважае Віталь Цыганкоў, палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

«Выступ Лукашэнкі – гэтагалоўным чынам падвядзенне вынікаў, рысаў. Гаворыцца, што нібыта гатовы да бітвы і прыедзе на бітву», – кажа Віталь Цыганкоў, палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

«Некаторы час таму амбасадар Расеі Міхаіл Бабіч адзначыў, што падтрыманне Расеяй Беларусі каштуе каля 4 мільярдаў долараў. Калі кампенсаваць страты ад падатковага манеўру, то гэта яшчэ прыкладна такая ж сума. Але гэта вельмі шмат, і цяпер Масква на гэта больш не жадае ісці. Бо тут згадваюцца словы Дзмітрыя Мядзведзева, які аднойчы выказаўся, што грошай няма, вы тут трымайцеся. І гэты мэсэдж цяпер накіраваны не толькі на ўнутранае карыстанне, але і для суседзяў. Масква не бачыць сэнсу выдаткоўваць сродкі проста так і сапраўды, стаўленне да Менску змянілася. Цяпер каб атрымаць большыя грошы Расея будзе патрабаваць», – падсумоўвае Віталь Цыганкоў.

Цалкам размова ў відэа.

belsat.eu