З барскага пляча: сям’і з 11 дзецьмі чыноўнікі далі гнілую хату


У паселішчы Эйгерды, што на Гарадзеншчыне, жыве шматдзетная сям’я Чычыных. У Таццяны і Андрэя – 11 дзяцей.

Сужэнцы звярнуліся па дапамогу: замест двух або трох кватэраў іхная сям’я атрымала стары калгасны дом. Да таго ж чацвёра самых меншых дзяцей сям’і Чычыных на рашэнне старшыні сельсавету былі зарэгістраваныя асобна ад бацькоў. Падчас здымак мы даведаліся, што Таццяна Чычын дагэтуль не мае ордэну Маці. Хадайніцтва мусіць сыходзіць ад раённага выканаўчага камітэту. Але, відаць, адзінаццаць дзяцей – не дастатковая падстава для ўзнагароджання жанчыны.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Чыгуначны падзел. Жыхары Міханавічаў патрабуюць бяспечнага пераходу
  • Суцэльныя праблемы. Менчукі зноўку наракаюць на працу камунальнікаў
  • Вядомыя або лідары. Беларусы – пра гатовасць узяць адказнасць на сябе
  • Нязломныя пенсіянеры. Сужэнцы з Баранавічаў супрацьстаяць незаконнаму высяленню

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.