Юрыстка распавядае, як намі маніпулююць гандлёвыя карпарацыі


Ілюстрацыйнае фота – Marcos Brindicci / Reuters / Forum

Гандлёвыя манапалісты і карпарацыі маніпулююць намі, як спажыўцамі, кажа юрыстка-міжнародніца Антаніна Іванова. Перадусім гэта адбываецца праз пэўныя алгарытмы ў інтэрнэце.

«Тут маецца праблема міжнароднага права. Раней як было? Прадстаўнікі розных краінаў сустракаліся, прымалі міжнародную дамову, неяк імплементавалі ў сваё заканадаўства. І яно працавала для грамадзянаў. Цяпер жа правілы міжнародных карпарацыяў наўпрост працуюць на нашых грамадзянаў», – заўважае юрыстка.

Але ці гэта ёсць праблемай, калі пакупнікі задаволеныя нізкімі коштам і зручнай дастаўкай тавараў? Якія плюсы і мінусы «кансьюмерысцкага раю»?

Падрабязней пра гэта – у перадачы «Размова дня» Уладзіміра Мацкевіча з Антанінай Івановай.