Юрыст БАЖ: «Справа БелТЫ» не будзе хуткай


«Многія чамусьці лічаць, што «справа БелТА» ужо завершаная. А яна толькі пачалася. І чым і калі скончыцца – абсалютна незразумела. Мы па чарзе ходзім на допыты…» – гэта ўрывак допісу ў Фэйсбуку галоўнай рэдактаркі парталу ТУТ.БАЙ Марыны Золатавай, якая як і шэраг іншых журналістаў адразу з некалькіх медыяў праходзіць па гэтак званай «справе БелТА». На гэтым тыдні фігурантаў справы зноўку масава выклікаюць на допыты ў Следчы камітэт. Справу абмяркуем з Алегам Агеевым, намеснікам старшыні і юрыстам Беларуская асацыяцыі журналістаў.

«Маё асабістае меркаванне, што гэтая справа не будзе хуткай. Толькі каб правесці экспертызу ці нават проста агляд тэхнікі, якая ў выніку вобшукаў трапіла да супрацоўнікаў Следчага камітэту, патрэбны час. Калі ёсць вялікая колькасць удзельнікаў, магчыма, што іхныя паказанні адрозніваюцца. Думаю, следчыя спрабуюць выправіць гэтыя адрозненні, і таму выклікаюць і, хутчэй за ўсё, далей будуць выклікаць фігурантаў справы», – адзначыў Алег Агееў.

Фота: greenhouse.io