Юрый Чавусаў: дзякуючы новым зменам, выбары можна правесці і без выбарнікаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGc0J3OGVXZWZQcFklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Праз некалькі тыдняў афіцыйна стартуе парламенцкая выбарчая кампанія. Наколькі яна можа быць жвавай, цікавай і сэнсоўнай?Якія змены ў выбарчым заканадаўстве прынятыя ўладамі напярэдадні і навошта? Палітолаг Юрый Чавусаў называе іх «касметычнымі», якія «больш скіраваныя на тое, каб у пэўнай сітуацыі нават зрабіць выбары без выбарнікаў, без апазіцыі».Характэрны прыклад – мінулая парламенцкая кампанія ў Гомлі, «дзе праз тэхнічныя нестыкоўкі застаўся адзін кандыдат ад ЛДПБ. І выбарнікі, 50% з акругі, сабраліся, а тады яшчэ дождж быў, прыйшлі на ўчасткі, каб сказаць гэтаму кандыдату «не». Думаю, нават рэжысёры гэтага спектаклю смяяліся вельмі доўга», – згадвае эксперт.А якую ролю датычна парламенцкіх выбараў можа адыграць Усебеларускі народны сход?Падрабязней пра гэта ды іншае – у «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам.