Юры Зісер. МазгіTUT


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.Апошнім часам бы ўсе часцей чуем пра дасягненні беларусаў у IT-галіне. Maps.me, Viber, MSQRD… А колькі яшчэ стартапаў ператворацца ў сусветна вядомыя, паспяховыя праекты! Разам з тым нікуды не знікае праблема «уцечкі мазгоў». Што змушае маладых беларусаў пакідаць Радзіму або, прынамсі, задумвацца пра гэта – дэпрэсняк, адсутнасць магчымасцяў, ГОА? А што ўсё ж утрымлівае ўдома?

Тэма перадачы – «МазгіTUT». Госць студыі «Прывату» з Валярынай Куставай – Юры Зісер, стваральнік беларускага інтэрнэт-парталу Tut.by.
Кім былі бацькі спадара Зісера? Чаму ён з’ехалі з Украіны, са Львова, у Менск? Чым зарабляў на жыццё і як абраў сваю прафесію? Як паўстаў партал TUT.BY і якія варыянты яго назвы разглядаліся на самым пачатку? Чым быў абумоўлены выбар Беларусі для рэалізацыі ў працы і жыцці? Як ставіцца спадар Зісер да вернасці, здрады і эміграцыі? Ці былі калісьці ў паспяховага бізнесоўцы дэпрэсіі і расчараванні? Як ён з іх выбіраўся? І пра што марыць цяпер?І самае істотнае – якімі парадамі і падказкамі Юры Зісер можа падзяліцца з маладымі перспектыўнымі беларусамі? І ці бярэцца падтрымліваць новыя ініцыятывы? І ці ёсць небяспека, што ягоны бізнес могуць адабраць?
Герой выдання Дзмітрый Гурскі, IT-прадпрымальнік, які змог паспяхова рэалізаваць сябе ў Беларусі. Ці камфортна яму працаваць у Беларусі? Ці хацеў бы з’ехаць за мяжу?
Ігар Маханёк працуе ў «Facebook» за мяжой і пакуль не збіраецца вяртацца ў Беларусь. Ён – эксперт «Прывату» на скайп-сувязі з Нью-Ёрку.

Ігар Маханёк. Фота dev.by
Ігар Маханёк. Фота dev.by

Таксама ў праграме госць адкажа на правакацыйныя і вострыя пытанні ад нашых гледачоў з сацыяльных сетак. Напрыканцы выдання традыцыйны бліц. Што абярэ госць – шчодрага беларуса ці сквапнага габрэя? Музыку ці турызм? Пахудненне або стартап на мільярд? Жыць з жонкай у Беларусі або з дачкой і ўнукамі ў Ізраілі?Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыпуску:

Станьце героем «Прывату» або прапануйце тэму, праблему, гісторыю,госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкаю выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у «Facebookʼу», «вКонтакте» ды«Instagramʼе». Або пішыце непасрэдна і прыватна studyjapryvat@mail.comУдзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы ад «Прывату» першымі. Або станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.Два разы на месяц, па серадах, глядзіце «Прыват» на нашым канале а 21:40. Наступны выпуск – 25 траўня.Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.