Мова Нанова Юры Жыгамонт занасіў да дзірак яе паліто


Яна прыклала руку да вобразу аўтара «Падарожжаў дылетанта». У госці да вядоўцаў перадачы «Мова нанова» Глеба Лабадзенкі і Алесі Літвіноўскай завітала дызайнерка адзення Рэгіна Ждановіч.

Першае паліто для спадара Жыгамонта дызайнерка пашыла ў 1996 годзе. У тыя часы ён яшчэ не вёў перадачу «Падарожжы дылетанта».

«Для мяне гэта быў цікавы досвед – пашыць паліто для такога высокага, статнага мужчыны», – узгадвае спадарыня Рэгіна.

Паліто выйшла настолькі добрым, з якаснай беларускай тканіны, што знакаміты вандроўнік насіў яго цягам дваццаці гадоў, пакуль не працёр да дзірак. Прыйшлося замаўляць у дызайнеркі падобную новую вопратку.

Пра тое, як Рэгіна Ждановіч за два гады нашыла гістарычных строяў на цэлую выставу, пра мадэль куртак, у якіх можна сустрэць шмат беларусаў, а таксама пра сяброўства ейнага бацькі Валянціна Ждановіча, вядомага фотамастака з Уладзімірам Караткевічам глядзіце ў поўным выданні праграмы (відэа вышэй).

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Фота на прэв’ю: movananova.by

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары