«Юга-васточны край»: што калі Расея інтэгруецца ў Беларусь?


«А як арганічна будзе глядзецца двухгаловы арол на нашым гербе! Гэта ўжо будзе не вянок, а гняздо!» – беларускія чыноўнікі прапагандуюць пазітыўны погляд на глыбокую інтэграцыю, але нешта ідзе не так.

А яшчэ ў гэтым выданні «Хай так TV»:

  • Куды паехаць на адпачынак, каб і ўсходні каларыт і мінімум расейцаў? У Маскву!
  • Што і як робяць у сям’і прэм’ер-міністра Румаса тройчы на тыдзень, калі ніхто не бачыць і не чуе?
  • Чыноўнікі прапануюць глядзець на глыбокую інтэграцыю з Расеяй з іншага боку
  • Хто змагаецца за беларускую мову? У гасцях «Хай так TV» вядомыя «моўныя інспектары»: Ігар Случак і Аліна Нагорная.
  • Чаму ў Беларусі няма тэрарыстаў і быць не можа: стэндап Максіма Канавала.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.