Ён не «ўрот», а хайпіць. NEXTA на «Белсаце»


Падзеі тыдня ў суб’ектыўным аглядзе Сцяпана Святлова.

Лукашэнка зноў хлусіць. «У мяне ёсць электрычная машына: ведаеш, «Tesla», я часамі яе тэстую. Маск падарыў», – заявіў кіраўнік Беларусі на пачатку тыдня.

У пятніцу Ілан Маск зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Як жартуюць у інтэрнэце, Лукашэнку варта было б сказаць, што ўсю Беларусь ягонай сям’і падарыў Бог. Бо ў Бога прынамсі няма «Тўітэру». Што ж, відаць, гэткім жа чынам Лукашэнку падарылі і «майбах», дарагія гадзіннікі і верталёт «AgustaWestland». А свайго ў яго нічога няма.

Гарачы каментар
Што «сябры» дораць Лукашэнку?
2019.03.08 17:22

Лукашэнка б і сам быў гатовы «без выпяндрожа» ездзіць на працу на ровары ды не «замарочвацца» наконт картэжаў і перакрытых дарог, «але ўсё сапсаваў Зяленскі».

«Прэзідэнт Украіны Валодзя Зяленскі, калі яго абралі, ён сказаў: «Я буду на ровары ездзіць». І я адмовіўся ад гэтай ідэі, бо адразу паралелі правядуць», – казаў Лукашэнка.

Раней «адмазка» гучала інакш:

«Калі вы хочаце сказаць, што ваш прэзідэнт павінен хадзіць пешшу ці на ровары ездзіць, за мной не заржавее, я магу сесці на ровар і паехаць, не пытанне. Проста за вас сорамна будзе і крыўдна».

А вось за што дакладна не сорамна, гэта за IT-сферу, якую Лукашэнка стварыў у Беларусі з нуля, хаця яшчэ дзесяць гадоў казаў, што ў інтэрнэт небяспечная заходзіць і дзецям, і дарослым. А летась прызнаваўся, што не падыходзіць да камп’ютара.

«Не дай Бог, ядравая ракета выскачыць і паляціць ад гэтых камп’ютарных тэхналогіяў», – казаў Лукашэнка ў 2011-м.

Паводле Лукашэнкі, яго ніхто не павінен папракаць у тым, што ў Беларусі хоць у нечым абмежавалі інтэрнэт. Напэўна дакладна яго не папракне апазіцыйная старонка «Хартыяʼ97», якая ўжо больш як год заблакаваная ў Беларусі.

Блогеры ды незалежныя журналісты, якія ўвесь час зазнаюць ціск, дарэчы, таксама не маюць прэтэнзіяў.

Сцяпан Святлоў