Яшчэ нядаўна мыліся ў тазіках. Як жывуць на беларускай вёсцы


Вёска Радзічава, што на Случчыне, патанае ў праблемах. Раней тут быў вялікі завод «Металіст», што даваў людзям працу і дапамагаў захоўваць вёску ў дагледжаным стане. Сем гадоў таму прадпрыемства зачынілі, і Радзічава пакрысе прыйшло ў заняпад.

Цяпер замест дарогі ў вёсцы — яміны. Мясцовыя жыхары з гэтае нагоды неаднойчы звярталіся да дарожнікаў. Тыя кажуць, што дабяруцца да вёскі гадоў праз 200 — няма грошай. Паскардзіліся вяскоўцы карэспандэнтам нашае праграмы і на праблемы з асвятленнем. Электрычныя слупы старыя і ледзь трымаюцца, правады правісаюць, і нават ад слабога ветру ў Радзічаве знікае святло.

Але на рахунку мясцовых жыхароў ёсць адна важкая перамога — яны дамагліся ад мясцовага кіраўніцтва аднаўлення працы лазні. Летам вяскоўцы карысталіся самаробнымі душамі, а ўзімку ездзілі да сваякоў або мыліся ў тазіках. Цяпер раз на два тыдні можна памыцца па-людску.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Захаваць мінулае дзеля будучыні… Раіса Міхайлоўская — у рубрыцы «Партрэт праваабаронцы».
  • Праўда пад замком… Мінакі — пра неабходнасць адкрыць архівы спецслужбаў.
  • Гульня з артыкуламі… Жыхара Слуцку затрымалі з аднае прычыны, а ў пратаколе пазначылі іншую.
  • Небяспечнае суседства… Побач з вёскаю Новы двор можа паўстаць завод спальвання глеевых ападкаў.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: