Ярмошыну ў адстаўку, Шуневіча – пад суд

Святлана Калінкіна, Уладзімір Мацкевіч і Віталь Цыганкоў падсумоўваюць галоўныя падзеі сацыяльнага і палітычнага жыцця краіны ў эфіры праграмы «Размова ProContra».

Згадваючы навіны апошняга часу, Уладзімір Мацкевіч тлумачыць, чаму ён лічыць неабходным не проста змяніць міністра ўнутраных справаў, а даць юрыдычную ацэнку дзеянням Ігара Шуневіча.

«Я маю на ўвазе ідалапаклонства гэтай дзіўнай скульптуры гарадской, якая не ёсць ні помнікам, нічым. Потым ідэалы энкавэдэшнікаў, у форму якіх апранаецца гэты чалавек. Гэта навучанне ўсіх міліцыянтаў хлусіць і фальсіфікаваць справы – у першую чаргу датычыць палітычных справаў, але ж я баюся, што гэта датычыць і шмат якіх эканамічных справаў супраць беларускіх бізнесоўцаў. Гэта і збіванне людзей на дэманстрацыях. І ўвогуле, за што ні вазьміся», – выказаўся Уладзімір Мацкевіч.

Ці здыме Лукашэнка Шуневіча? Віталь Цыганкоў упэўнены, што гэтага не адбудзецца, пакуль шуміха, выкліканая гібеллю маладога лейтэнанта ДАІ і ціскам на ромаў, не сціхне.

«Лукашэнка не будзе рабіць нечага пад ціскам», – упэўнены Цыганкоў.

Глядзіце ў поўнай версіі праграмы «Размова ProContra»:

  • Транзіт улады пужае Лукашэнку?
  • Чаму галоўнае слова апошняга часу «арышты»?
  • Бабіч яшчэ вернецца?

Больш матэрыялаў

Сілавікі выкралі журналістку і абвінавацілі ў крадзежы

Што можа запаволіць рэвалюцыю?

У якім ізалятары горш: у Жодзіна ці на Акрэсціна?

Андрэй Елісееў: Пуцін загадаў Лукашэнку адсекчы камунікацыю з заходнімі лідарамі

Дыджэй пераменаў: Сілавікі вераць, што яны робяць нешта слушнае

Ці Лукашэнка гатовы да перадачы ўлады?

Студэнтка спрабавала спыніць мінібус, каб вызваліць мужа

Лукашэнка ўтрымаецца дзякуючы вайскоўцам, як Мадура ў Венесуэле?