Гарачы каментар Яраслаў Раманчук: Цэны на энерганосьбіты ў Беларусі палітызаваныя


Кіраўніцтва канцэрну «Белнафтахім» лічыць, што дзеля рэнтабельнай працы галіны неабходна ўзняць кошты на бензін больш чым на чвэрць, што звязана з сусветнымі цэнамі на нафту.

«Цэны на энерганосьбіты ў нас, безумоўна, палітызаваныя. Калі было радыкальнае зніжэнне коштаў на нафту, у нас ніхто не фіксаваў і не прапанаваў нават павысіць кошты на паліва. Таму гэта такі спосаб прымусіць плаціць больш», – кажа госць «Гарачага каментара», эканаміст Яраслаў Раманчук.

Паводле эканаміста, у Беларусі цана на бензін манапольная цана, якая прызначаецца ўрадам.

«Усе залежыць не ад таго, як змяняецца цана на нафту на сусветным рынку, а ад таго, як сябе адчувае беларускі бюджэт і беларускія манаполіі», – кажа Раманчук.

Паводле эканаміста, размовы пра тое, што падвышэнне коштаў на бензін на чвэрць сведчыць аб цяжкай фінансавай сітуацыі ў беларускай эканоміцы.

Цалкам размова – ў відэа.

ІІ, belsat.eu. Фота – REUTERS/Vasily Fedosenko

Глядзі таксама
Каментары