Ярашук: Рэгістраваць у Беларусі прафсаюз – гэта як ісці са спісам партызанаў у гестапа


«Грубых атак на суполкі незалежных прафсаюзаў, як дзесяць гадоў таму, цяпер няма. Ужываюцца больш вытанчаныя метады ціску», – заявіў у праграме «Размова дня» Аляксандр Ярашук, які днямі быў пераабраны старшынём Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Ціск адбываецца дзякуючы сістэме кораткатэрміновых кантрактаў: «Падыходзяць употай ці адкрыта і кажуць, што май на ўвазе: праз месяц сканчаецца кантракт – або сыходзіш з суполкі незалежнага прафсаюзу, або кантракт не доўжым!».

«Мы як былі ў гета, так і засталіся», – кажа Ярашук.

І легалізаваць прафсаюзныя суполкі – таксама праблема, бо толькі ў Беларусі на ўсёй постсавецкай прасторы дзейнічае не паведамляльны прынцып, а дазваляльны: «Таму мы, ствараючы суполкі, не падаем нават на рэгістрацыю. Бо гэта як узяць спіс партызанаў і аднесці ў гестапа!».