Японія: 5 гадоў пасля Фукусімы


«Мы робім усё магчымае, каб палепшыць сітуацыю, але маё сэрца баліць ад думкі, што ёсць яшчэ людзі, якія не могуць вярнуцца дадому», – кажа імператар Японіі Акіхіто.

Дзясяткі паломнікаў сабраліся ў горадзе РыкудзэнтакАта каля цуда-сасны, якая перажыла разбуральнае цунамі. Яны моляцца за тых, хто выжыў пасля гэтай трагедыі.«Я сапраўды натхнёная! Дрэва ўсё яшчэ стаіць, у той час як мой дом разбураны. Сёння я ўпершыню вяртаюся ў свой родны горад пасля катастрофы, і я думаю, што мае намаганні добра ўзнагароджаныя», – кажа Кінуко Такено, была жыхарка Рыкудзэнтаката.Хоць электрастанцыя афіцыйна была закрытая ў 2013 годзе, Японія не збіраецца адмаўляцца ад атамнай энергетыкі, як гэта пасля «японскага Чарнобылю» зрабіла Нямеччына – да 2022 года ўрад еўрапейскай краіны пастанавіў цалкам адмовіцца ад электрастанцыяў такога тыпу. Адмовіцца ад АЭС заклікалі сёння і дзясяткі жыхароў Краіны ўзыходнага сонца.

«Прайшло пяць гадоў, але засталіся людзі, якія хварэюць. Я думаю, што сённяшнія праблемы японцаў са здароўем – гэта вынік уцечкі радыяцыі», – дзеліцца думкамі Дзюнко Ніва, удзельнік пратэстаў.

Летам 2011 года ўрад краіны афіцыйна заявіў, што ў выніку аварыі ў атмасферу трапіла 770 тысячаў тэрабекерэлей радыяцыі – гэта прыкладна 15 адсоткаў ад таго ўзроўню ўцечкі, які здарыўся ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Але ўсё роўна наступствы для здароўя жыхароў краіны аказаліся вялізарныя – гэтак, за пяць гадоў у Японіі прааперавалі больш за сто дзяцей праз захворванні на рак.«Паказчыкі частотнасці раку шчытападобнай залозы сярод жыхароў Фукусімы, якім у момант выбуху было менш, чым 18 гадоў, – ад 20-ці да 50-ці разоў вышэйшыя, чым у іншых частках Японіі. Нават у прэфектуры Фукусіма паказчыкі вагаюцца ад месца да месца: чым бліжэйшае размяшчэнне да атамнай электрастанцыі, тым вышэйшыя паказчыкі захворвання на рак. Гэта вынік майго аналізу – кажа доктар экалагічных навук Тосіхідэ Цуда.У пятую гадавіну трагедыі на Фукусіме японскія эколагі заклікалі адмовіцца ад атамнай энергетыкі ва ўсім свеце. Да гэтага закліку далучылася і Беларуская антыядравая кампанія, якая чарговы раз запатрабавала ад уладаў Беларусі адмовіцца ад будаўніцтва АЭС у Астраўцы.Віталь БабінТаксама ў выданні:

Саўчанка пачала піць ваду, але стан яе пагаршаецца.

Кошт пытання – 6 млрд еўраў. Еўропа працягвае гандаль з Анкарою па справе дамовы па мігрантам.

Былы міністр друку Расеі Міхаіл Лесін памёр ад тупых траўмаў галавы. Выснова судмедэксперта з Вашынґтону.