Ромы жывуць з беларусамі на адной зямлі ўжо больш за пяць стагоддзяў. Але трымаюцца даволі закрыта, чым і падтрымліваюць стэрэатыпы аб сабе.
«Вам, людзям не ромскай нацыянальнасці, з дзяцінства ўбіваюць у галаву, што цыган – гэта бабай, якога ты мусіш баяцца, – кажа Дзмітрый Мяшкой, які працуе ў Слуцку кіроўцам таксі. – Уся праблема ў тым, што людзі паміж сабой перасталі размаўляць».
Адно з уяўленняў аб ромах – што яны недысцыплінаваныя і не любяць працаваць. У студыі вы пачуеце гісторыі, якія разбураюць гэты міф.
Людзі нярэдка абвінавачваюць ромаў у вулічных махлярствах і наркагандлі.
«Прайшла хваля, і гэты працэс зніжаецца практычна да нуля. Мала таго, ні ў воднай справаздачы за ўвесь час існавання спайсаў не задзеяны быў ніводзін ром, ніводная ромка», – сцвярджае Артур Гоманаў, віцэ-старшыня «Беларускай цыганскай дыяспары».
Ці вітаюцца сярод сучасных ромаў шлюбы 12-гадовых дзяцей? Што беларусы маглі б пераняць у гэтага народу? Пра ўсё гэта – у новым выданні ток-шоу «Кожны з нас».
Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.