Каб распавесці пра свае праблемы, да нас звярнуліся бацькі дзяцей, хворых на фенілкетанурыю. Гэта рэдкая генетычная хвароба, пры якой бялок не расшчапляецца.
Год таму нашая праграма ўжо распавядала пра неабходнасць распрацаваць закон, які б гарантаваў хворым на ФКУ пажыццёвае забеспячэнне бялком. Дзяржава забяспечвае іх адпаведнымі прадуктамі толькі да 18 гадоў. Потым хворыя ды іхныя сем’і застаюцца з праблемаю сам-насам. Ёсць клінічны пратакол, які прадугледжвае права хворага атрымліваць сумесь і ў больш сталым узросце. У нашай краіне 700 асобаў, хворых на ФКУ, але ніводная з іх не атрымлівае сумесі ад дзяржавы дарма.
Праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва -«Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.