«Яны выбралі чалавека, які вельмі даверлівы, дабрадушны…» Улады пачалі помсціць за пратэсты ў Берасці

Распачатая крымінальная справа за нібыта «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» у дачыненні Майсея Мазько, актывіста супраць акумулятарнага заводу пад Берасцем. Сёння ў доме, што належыць актывісту, здзейснілі ператрус. Аўтамабіль Майсея Мазька працаўнікі ДАІ спынілі ўчора. У аўце нібыта знайшлі патроны і выбухоўку. Паводле самога актывіста, пакет з боепрыпасамі падкінулі яму, каб дыскрэдытаваць і запужаць праціўнікаў запуску акумулятарнага заводу. 62-гадоваму Майсею Мазьку можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.