Яны вярнуліся, каб шпіліць! Сатырычнае шоу


Глядзіце ў наступным выпуску сатырычнага шоу «Вячэрні шпіль»:

  • Яшчэ больш Хлусні… Дануты Хлусні (Наташы Багданавай)!
  • Чорны шакалад альбо чорная метка? Хто з сусветных палітыкаў страціў пасаду і свабоду пасля візіту да Лукашэнкі?
  • Ці пакажа Лідзія Міхайлаўна бюлетэнь Аляксандру Рыгоравічу?
  • Менск стане сталіцай ЗША: Рэакцыя простых амерыканцаў у спецрэпартажы Андрэя Муказвонава! (Аляксандра Торна).
  • Пуцін хоча паслаць Нурсултана ў космас!
  • Кіраўнік Беларусі зазірнуў пад дно.
  • Што атрымалася пасля паўторнай зборкі «Тэслы»?
  • Сталіцу Казахстана зноў пераймянуюць!
  • Міс кандыдат: ці ператворыцца Палата прадстаўнікоў у Палату прадстаўніц?
  • Кантузія пры зборы кавуноў. Новы мультфільм!

Сатырычнае шоу «Вячэрні шпіль» глядзіце кожную суботу а 21:15 па менскім часе праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы, альбо на канале YouTube.