Прыват Яны руляць!


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Ёсць жанчыны, якія звязваюць сваё жыццё з кіраваннем аўтам ды ідуць у нібыта мужчынскія прафесіі. Пры гэтым яны здзяйсняюць істотныя павароты і ў асабістым жыцці – паспяхова руляць ва ўсіх сэнсах. А ці здольныя вы зрабіць крутыя павароты ў сваім жыцці? Тэма сённяшняга «Прывату» з Валярынай Куставай – «Яны руляць».

Госця студыі – інструктарка па экстрэмальным кіраванні Марыя Вашкевіч, трэці раз замужам, двое дзяцей, прайшла дарогу ад юрыста і пай-дзяўчынкі да рэвалюцыянеркі, псіхолага, бізнесўумэн – і ў выніку экстрэмальнай трэнеркі.

Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыпуску:

Яшчэ адна гераіня выдання – Анастасія Корцікава, якая 8 год адпрацавала кіроўцай таксоўкі, а цяпер змяніла профіль – і працуе ў фірмовай краме жаночага абутку.

Нашы гераіні – развенчваюць стэрэатыпы пра жанчын за стырном.

Асобны бонус – эксперт выдання – вясёлы эвакуатаршчык Уладзімір Мароз са службы аўтадапамогі раскажа пра сваіх пастаянных кліентак.

pryvat_15_viadouca

Валярына Кустава

Што абярэ наша галоўная госця: руліць, быць гаспадыняй у машыне ці ўдома? Працу ці гадаванне трэцяга дзіцяці? Вучыць ці вучыцца? Навучаць 18-гадовых ці 30-гадовых? Што рабіць, калі падрэзалі на дарозе – прытармазіць спакойна ці пасігналіць і мацюкнуцца? У падарожжы машынай – на месцы кіроўцы ці на пасажырскім побач з мужам? Калі канфлікт з блізкімі: задні ход ці толькі наперад? Хто кіруе больш па-хамску: «БМВісты» ці «Таятысты»? Хто больш нахабны на дарогах – маладыя кіроўцы або вопытныя? Паездка ў машыне – пад музыку ці ў цішыні?

pryvat_15_goscia_studyja_vashkevich2

Марыя Вашкевіч

Пакуль Валярына чакае на правы, запрашаю на старонку «Прывату» – стаўце лайкі, хто любіць кіраваць аўто або рыхтуецца стаць аўтамабілістам.

Магчыма, камусьці нашая праграма можа падказаць альбо ўрэшце натхніць здаць на правы.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Наступнае выданне – чакайце 16 лістапада.

Глядзі таксама
Каментары