Яна – інвалід з дзяцінства, яе носяць на руках і пры гэтым яна збірае грошы для іншых!


Жыхарка Пінску Іна Вячорка кіруе дабрачыннай арганізацыяй «Добрае сэрца».

Разам з аднадумцамі дзяўчына дапамагае ўсім, хто ў патрэбе. Іна – інвалід з дзяцінства, яна нарадзілася з павышанаю ломкасцю костак. Аднак страшны дыягназ не перашкодзіў ёй паўнавартасна жыць і сваім прыкладам паказваць іншым, што ў жыцці можна навучыцца даваць рады з любымі праблемамі.

Далучыцца да добрае справы Іны Вячоркі можа кожны, пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак, які можаце знайсці на нашым профілі ў Facebook.

Глядзіце сюжэт з 13:03 хвіліны.

Дабрачынны рахунак: № карт-рахунку 128000489, адкрыты ў філіяле № 426 ААТ «АСБ Беларусбанк» у Горадні, 230023, вул. Э. Ажэшкі, 4; УНП 500238502, р/р 3812019780433, код банку 152101199. Звязацца з Інаю магчыма па нумары тэлефона +37544-485-07-01

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Чалавеку ў інвалідным вазку забаранілі ўваход у начны клуб

Арцёма Найдзена з Ліды, які перамяшчаецца на інвалідным вазку, не пусцілі ў менскі начны клуб. З такім абыходжаннем сутыкнулася і Наталля Даліда, ёй забаранілі ўвайсці ў сталічную школу з дзіцём, якое таксама было ў вазку.

Чаму вазочнікам адмаўляюць у доступе там, дзе іншыя людзі ўваходзяць без аніякіх праблемаў? У выпадках дыскрымінацыі інвалідаў разбіраліся нашыя карэспандэнты.

Сіндром Даўна – гэта не прысуд. Гісторыя Сашы Гаркова

Саша жыве ў мястэчку Ветрына, што за 25 кіламетраў ад Полацку. Хлопец нарадзіўся з сіндромам Даўна.

Засмучае тое, што ягоная сям’я лічыць яго хворым і зусім не адаптаваным да жыцця. Адзінае месца, дзе ён мае сяброў, якія яму заўжды радыя, і дзе ён можа праявіць свае таленты, – гэта Ветрынская царква.