Ян Жанчак у #BML. Спявак, якому зала пляскала стоячы


Ён на вялікай сцэне – з самага дзяцінства. Юнаком яго запрасілі ў «Песняры», а «Пагоні» ў ягоным выкананні зала філармоніі пляскала стоячы.

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» артыст з яскравым вакалам і захапляльнай біяграфіяй – Ян Жанчак. Музыка прэзентаваў свой сольны рок-праект ды распавёў вядоўцы Міры Шульц, чаму адмовіўся ад удзелу ў фінале буйнога расейскага конкурсу, падзеліўся досведам працы ў Бахрэйне і ўдзелам у конкурсе «Еўрабачанне».

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Вясна» (музыка і словы народныя)
  • «Музыка супраць вайны» (музыка Яна Жанчака, словы Паўла Макеева)
  • «Сон» (музыка Яна Жанчака, словы народныя)
  • «Memories» (музыка Яна Жанчака, словы Юрыя Мантачыка)
  • «Успаміны» (музыка Яна Жанчака, словы Барыса Жанчака)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».