Ян Аўсеюшкін: Украінцы ўспрымаюць беларусаў як братоў з агульнай бядой


Украінскіх абывацеляў з беларускіх рэаліяў цікавіць перадусім эканоміка, прычым многія зайздросцяць стабільнасці, не ведаючы пра праблемы з працай і заробкамі, кажа Ян Аўсеюшкін, грамадзянін Беларусі, які працаваў у Санкт-Пецярбургу, адкуль, уражаны эфектамі крамлёўскай прапаганды, пераехаў у 2014 годзе працаваць журналістам у Кіеў.

Агулам жа стаўленне ва ўкраінцаў братэрскае і роўнае: «Беларусы і ўкраінцы – два браты, якія трапілі ў агульную бяду».

Колькі сёння свабоды слова ва Украіне, у тым ліку ў акупаваным Крыме, Расеі ды Беларусі?

Падрабязней з нагоды Дня свабоды прэсы – у «Размове Мацкевіча».