Яму 97, і ён дагэтуль не на пенсіі


Легенда беларускай акрабатыкі – Міхаіл Цэйцін – у свае 97 працягвае працаваць ва Універсітэце фізкультуры на кафедры гімнастыкі.

Спадар Міхаіл, заслужаны трэнер СССР па акрабатыцы, зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё фізічнай культуры ў Беларусі. Ён таксама распрацаваў праграму ўмацавання вестыбулярнага апарату для касманаўтаў і быў рэжысёрам спартовых святаў у час СССР. А ў 1982 годзе з дапамогаю сваёй методыкі вывеў футбольную каманду менскага «Дынама» ў чэмпіёны. Што цяпер хвалюе вялікага трэнера?

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Аматары з Горадні вяртаюць традыцыю танцавальных вечарынаў

Традыцыйна танцавальныя вечарыны ў беларускіх вёсках, мястэчках і гарадах працягваліся некалькі гадзінаў. Пачыналіся ўвечары, пасля гаспадарчых справаў, і заканчваліся пасля поўначы. Аднак гэтак было ў мінулым стагоддзі.

Цяпер танцы ўжо не арганічная частка побыту, як у нашых бабуляз і дзядуляў. Затое сёння такія вечарыны пераўтвараюцца ў танцавальныя марафоны, якія могуць доўжыцца да ранку. Такія забавы вельмі папулярныя ў Латвіі, Літве і Польшчы, а вось у Беларусі пакуль толькі спрабуюць ладзіць імпрэзы ў гэткім фармаце.

Пераслед і ціск на незалежных журналістаў з боку ўладаў

З пачаткам 2017 года ў сувязі з асвятленнем дармаедскіх пратэстаў узмацніўся пераслед незалежных журналістаў.

Яны зазнаюць міліцэйскія, судовыя ганенні ды псіхалагічны ціск. Найбольш цярпяць журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат». Сёлета гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову за супрацу з нашым каналам судзілі 8 разоў. Агульная сума штрафаў склала каля дзвюх тысячаў рублёў. Ларысе пагражалі адабраць сына і шальмавалі на адмысловых сайтах. Пра пераслед, ціск і асабістае змаганне журналісткі з Гомлю – у нашым рэпартажы.