Якуб Колас у апошнюю хвіліну жыцця пісаў ліст у абарону роднае мовы


Паэт радаваўся б, пазіраючы зверху на «Acoustic Fest», які сабраў у Менску музыкаў і паэтаў. Глядацкія сімпатыі на фэсце, прынамсі ў дзявочай паловы, згодна апытанню «Белсату», былі на баку музыкі Сяргея Башлыкевіча.

Арганізатар фэсту Аляксей Сапрыкін задаволены, што знайшлася арганізацыя, адкрытая да супрацы: «Музей Якуба Коласа – адная з нешматлікіх дзяржаўных арганізацыяў, якія ідуць на супрацу з «Арт Сядзібаю».

Здаўна музыкі і паэты спрачаюцца, што галоўнае – мелодыя або слова. А «Acoustic Fest» прапануе атрымаць асалоду ад музыкі і паэзіі. Свае вершы чытаў сярод іншых і паэт Андрэй Адамовіч: «У 98 % вершаў ёсць мацюкі. Але я, калі чытаю ў такіх святых месцах, як гэта, слова з трох літараў замяняю на цыркуль».

«Acoustic Fest» ладзіць «Арт Сядзіба», якая ў свой час распачала вышымайкавы бум. Сярод выступоўцаў ёсць вядомы вышымайкавы скептык – Яўген Барышнікаў:

«Я проста не раблю з тых жа шмотак сцяг і не вельмі люблю, калі хтосьці робіць з чагосьці сцяг. Калі хтосьці падорыць мне вышымайку – я буду вымушаны падараваць у адказ добрую кніжку пра гісторыю культуры».

На вокліч музыкі адгукнуўся арганізатар Аляксей Сапрыкін:

«Вышымайку мы яго ніякім чынам, на жаль, ці на шчасце, не здолеем прымусіць апрануць. Усё ж такі ён выступоўца і мае сваё ўласнае бачанне таго, як ён апранаецца. Але, калі ён пажадае, то мы яму прэзентуем вышымайку, бо ўсе мы, зрэшты, робім супольную справу на карысць Беларусі».

Музей класіка гасцінна прытуліў і аб’яднаў сучасных артыстаў – у гэтым і ёсць творчая пераемнасць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Беларусь была яго лёсам». Магілёўцы спявалі песні Бураўкіна.

Шалік, лісце, капялюш. Што яшчэ можна зрабіць валяннем?

Чэмпіёнамі свету па танга сталася пара з Японіі.

Андрусь Такінданг, Вольга Гардзейчык, «Белсат»