Якуб Колас (Частка 2)

Гэты і папярэдні выпускі перадачы «Мова Нанова» незвычайныя. Яны прысвечаны асобе і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка наведалі доктара тэхнічных навук Міхася Міцкевіча, малодшага сына Якуба Коласа, і распыталі яго пра знакамітага бацьку.

Творчасць Якуба Коласа

14 верасня 1906 г. дэбютаваў у газеце «Наша доля» з першым вершам па-беларуску «Наш родны край». У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песьні-жальбы». У 1912 пабачыла свет кніга прозы «Апавяданні». У 1913 у Пецярбургу асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У 1914 пабачыла свет кніга прозы «Родныя зʼявы».

У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» (1926), аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955), зборнік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш. Няскончанай засталася паэма «На шляхах волі», распачатая ў 1926 г.

Якуб Колас таксама пісаў для дзяцей: паэма «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаваная казка «Рак-вусач» (1938), зборнік вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950), апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.

Аўтар п’есаў «Антось Лата» (1917), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938), «У пушчах Палесся» (1938), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).

Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора і інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).

Больш матэрыялаў

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь

Ці страшна заходзіць у беларускую аптэку?