Якуб Колас (Частка 1)

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRmtNUmdIRUtOLXclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Гэты і наступны выпускі перадачы «Мова Нанова» незвычайныя. Яны прысвечаны асобе і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка наведалі доктара тэхнічных навук Міхася Міцкевіча, малодшага сына Якуба Коласа, і распыталі яго пра знакамітага бацьку.

Кароткая біяграфія Якуба Коласа

Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сямʼі лесніка. Сапраўднае імя – Канстанцін Міцкевіч. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Па заканчэнні настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902–1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904–1906). За рэвалюцыйную прапаганду ў 1906 годзе быў пераведзены з Пінкавічаў у Верхменскую народную вучэльню. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім зʼездзе 10 ліпеня 1906 года быў звольнены. Зімой 1906–1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У траўні-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню. У 1908 годзе настаўнічаў у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім зʼездзе і нелегальную дзейнасць быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў менскім астрозе. У 1912–1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходскай вучэльні ў Пінску

У час Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуяваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. У верасні 1915 мабілізаваны ў войска. Скончыў Аляксандраўскую ваенную вучэльню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 у чыне падпаручніка быў накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуяваны ў горад Абаянь на Куршчыне, дзе жыла ягоная жонка з дзецьмі. Працаваў там настаўнікам, школьным інструктарам. Паводле дэкрэту Савецкага ўрада ў пачатку 1918 камісаваны як настаўнік.

На выклік урада БССР у траўні 1921 пераехаў у Менск. Па прыездзе працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы, выкладаў у Менскім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 – лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 вярнуўся ў Менск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929–1931, 1935–1938), дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР (1946–1956) і БССР (1938–1956), старшынём Беларускага рэспубліканскага камітэту абароны міру. Народны паэт БССР. Акадэмік АН БССР. Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1934 г.

Больш матэрыялаў

Не шануем беларускага – маем «крэпкага арэшка»

Хто сышоў і хто застаўся ў Купалаўскім тэатры? Размова з Зояй Белахвосцік

Ніна Багінская разбурае «муры» ці «сцены»?

Наста Шпакоўская cышла з тэатру, каб не граць для лукашыстаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?

Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі