Якія злачынствы хаваюць беларускія лясы?

12 ліпеня 1945 г. на абшарах Аўгустоўскае пушчы распачалася чэкісцка-армейская аперацыя, мэтаю якой было ліквідаваць антысавецкае падполле. Маштабную акцыю, што пазней атрымала назву «Аўгустоўская аблава», праводзіла больш за 40 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, а таксама дывізіі НКУС і СМЕРШ.

«Магло быць нават 40 тысяч салдатаў, каб гэтую партызанку знішчыць. Вядома, у выніку выявілася, што партызанаў было значна менш. Але пры аказіі войскі хапалі і затрымлівалі фактычна кожную дарослую асобу, або нават і няпоўнагадовую, мужчынскага полу(…). Паводле савецкіх звестак, было затрымана 7 тысяч асобаў. Можна сабе ўявіць маштаб: у выніку аблавы мужчыны зніклі з кожнае вёскі. Праўда, пазней, пасля допытаў, большасць выпусцілі», – распавядае польскі гісторык, намеснік дырэктара Цэнтру польска-расейскага дыялогу і паразумення Лукаш Адамскі.

Тэрытарыяльна карная аперацыя ахоплівала землі сучасных Польшчы, Літвы і Беларусі. Пачынаючы з вясны 1945 года антысавецкае падполле кантралявала значныя абшары па абодва бакі Нёмну. У сучаснай польскай гістарыяграфіі гэтая падзея называецца «Другая Катынь» або «Малая Катынь». Дадае Лукаш Адамскі:

«Арыштаваныя, ці затрыманыя, траплялі ў месца фільтрацыі, дзе іх правяралі. Напрыклад, уявім сабе, што чалавек ішоў у грыбы ці ехаў на ровары ў суседнюю вёску і не меў нічога супольнага з партызанамі – такую асобу часта адпускалі. Аднак калі гэта быў, напрыклад, малады хлопец 20 гадоў і меў прозвішча, якое ў савецкіх базах паказвала, што ягоны сваяк мог быць у партызанах, тады яго забіралі на допыт і пазней, у залежнасці ад вынікаў допыту, або яго выпускалі, або ён апынаўся сярод тых 592 асобаў, якія былі забітыя».

У сваёй дзейнасці партызаны і падпольшчыкі абапіраліся на падтрыманне насельніцтва. Падчас прачэсвання тэрыторыяў скрупулёзна правяралі лясы і палі, дамы і гаспадарчыя пабудовы. Нішчыліся ўсе сляды канспірацыі: схованкі, радыёстанцыі, склады зброі. Адбыліся баявыя сутычкі. Але найбольш цярпела мірнае насельніцтва.

«Пасля 19 ліпеня 1945 года аблава закончылася. Шэф СМЕРШу прасіў дазвол у Масквы на расстрэл. З успамінаў і сведчанняў мясцовых жыхароў мы ведаем, што ехалі варанкі з затрыманымі хлопцамі ў бок польска-савецкае мяжы, у кірунку леснічоўкі Калеты, якая цяпер на тэрыторыі Беларусі. Гэтыя варанкі, паводле сведчанняў, вярталіся пустыя. Самай верагоднай падаецца гіпотэза, што затрыманыя людзі былі расстраляныя ў памежнай паласе або вельмі блізка да яе ды там пахаваныя», – канстатуе Лукаш Адамскі.

Толькі ў 1946 годзе было забіта 3 766 чалавек, і эксгумацыя целаў ахвяраў савецкага тэрору дагэтуль не праведзеная. Падобныя да Аўгустоўскай аблавы рэйды ладзілі і ў іншых рэгіёнах Беларусі, а таксама Літвы і Украіны.

Госці праграмы «Intermarium»:

  • Лукаш Адамскі, гісторык, палітолаг, даследнік дзеяў дзяржаваў Усходняй Еўропы. Намеснік дырэктара Цэнтру польска-расейскага дыялогу і паразумення;
  • Зміцер Дрозд, гісторык, даследуе сталінскія рэпрэсіі і бальшавіцкі тэрор у Беларусі.

Глядзець іншыя выданні ток-шоу «Intermarium»

Праграма «INTERMARIUM» таксама даступная на YouTube-канале «Белсат Гісторыя».

НІ,

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Чаму Беларусь не стала пратэстанцкай?

Праўда аб прыгоне, які змяніў Еўропу

30 гадоў з распаду СССР: ніколі зноў

Галадамор: генацыд або грамадзянская вайна?

Што Напалеон быў гатовы даць за Беларусь?

Неймаверныя беларусы падтрымалі паўстанне 1830 года. Як гэта было?

Ці быў Наваградак сталіцай ВКЛ?

Як беларусы аб’ядналі Усход і Захад