Размова Якія беларускія сілавікі самыя прарасейскія?


Самая прарасейская ўладная структура ў Беларусі – Дзяржаўны памежны камітэт, перакананы кіраўнік аргкамітэту па стварэнні «Беларускай партыі свабоды-Самаабароны» Сяргей Высоцкі.

«У Беларусі сфармавана каланіяльная сістэма. Адзін са зрэзаў гэтай сістэмы – стаўленікі расейскіх спецслужбаў у сілавых структурах. У МУС, КДБ. У меншай ступені гэта тычацца Міністэрства абароны. Дарэчы, выпускаецца з-пад увагі Памежны камітэт. А ён нават больш прарасейскі за КДБ. Гэта вельмі сур’ёзная структура. У кожным атрадзе там ёсць чалавек, які працуе напрасткі з Масквой», – заяўляе Высоцкі.

Таму, па яго словах, «дзяржаўнасць Беларусі вісіць на валаску».

Падрабязней пра гэта, пра тое, як праз РПЦ Масква рыхтуе «будучых забойцаў беларусаў», навошта «хлопцам, якія цягаюць жалеза ў трэнажорнай залі», палітычная арганізацыя, чаму ў выпадку пагрозы «у першым акопе павінна сядзець ліберальная апазіцыя, якая брала гранты» – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» Усевалада Сцебуракі з Сяргеем Высоцкім.

Фота – Reuters

Глядзі таксама
Каментары