Што прынясе гібрыдная тактыка Бруселю ў дачыненні Менску? Ці пачалі ставіцца ў ЕЗ інакш да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі апошнім часам? Хто вызначае парадак дня у перамовах – Менск ці Брусель?Нацыянальны каардынатар Форуму грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» Улад Вялічка кажа пра «гібрыдную тактыку» Бруселю, якая вызначаецца як «тактыка пашырэння фронту стасункаў, гэта значыць, зацікаўленасць не столькі ў выніку, колькі ў працэсе».