Якіх «зорак Youtube» нарадзілі «выбары»?


Сёлетняя выбарчая кампанія знакамітая не толькі сенсацыйнай выдачай мандатаў двум прадстаўніцам дэмакратычнай супольнасці. Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі ў «Размове Калінкінай» кажа, што, прынамсі паўсталі таксама некалькі так званых «зорак Youtube». Напрыклад, Уладзімір Падгол з Партыі БНФ са сваімі перформансамі.

«У выступе палітыка заўжды маецца пасланне, але яно мусіць дэшыфравацца – быць зразумелым. Я разумею. з чаго з чаго смяяўся той самы Падгол, але не магу сказаць, што хацеў данесці», – кажа эксперт.

Апрача таго, у «Размове Калінкінай».- пра тое, як уплываюць на выбарчыя кампаніі змены ў медыяспажыванні і ці варта таксама звярнуць увагу на праўладных кандыдатаў.