Які ён – беларускі ідэал прыгажосці?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcm01YjV4NlNSMVElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Працу Радэна «Чалавек са зламаным носам» адхілілі на Парыжскім салоне, бо не тая ўкладалася ў акадэмічныя каноны прыгажосці. Радэна – аднога з заснавальнікаў імпрэсіянізму ў скульптуры… Дык што такое прыгажосць і яе канон? У якой ступені мода, а ў якой – традыцыя вызначаюць нашыя ацэнкі ды прыхільнасці? І ці ёсць ён – беларускі тыпаж?

Пра прыгожае, пра каноны і стылі, пра рубенсаўскіх кабетаў і анарэксічных фотамадэляў ХХ стагоддзя мы гутарым з прафесарам кафедры гісторыі ды тэорыі мастацтваў, сябрам Саюзу мастакоў Яўгенам Шунейкам.Кажучы пра прыгажосць чалавечага цела, мы ўяўляем перадусім скульптуры Старажытнай Грэцыі: гарманічна развітае чалавечае цела – узор дасканаласці. Грэкі паспрабавалі матэматычна вылічыць і каноны прыгажосці. Матэматык Піфагор у VI ст. Да н.э. адкрыў прынцып «залатога сячэння» (тэрмін увёў пазней Леанарда да Вінчы). Што цяпер вызначае прыгожае і брыдкае?Несумненна, кожная эпоха звяртаецца да такой эстэтычнай катэгорыі, як прыгажосць, гэта стрыжань мастацтва кожнага часу, без прыгажосці мастацтва згубіць сваю стратэгічную задачу.Ну так, мы да яго імкнемся, як да ідэалу.Але ідэалы мяняюцца. І тым не менш, гэтая аснова залатога сячэння – сувымернасць, прастата, мера, якую адкрылі ў мастацтве грэкі, жыве і будзе жыць, бо скрайнасці разыходзяцца з ідэалам прыгажосці. Таму калі мы кажам пра сучасны свет, пра вобраз жанчыны (а гэта носьбіт прыгажосці, вобраз жанчыны – заўсёды сінонім прыгажосці), то мы бачым, што гэта элегантнасць, свабода, незалежнасць, адчуванне індывідуальнасці. Але, вядома, калі ёсць скрайнасць, пераборы, адсутнасць тонкага густу – то ідэал пакутуе. Але дзе ён ёсць – там мы захапляемся.То бок прынцып залатога сячэння па-ранейшаму застаецца для нас канонам прыгажосці?Так, тыя залатыя правілы, якія грэкі вынайшлі як сапраўдныя дзеці прыроды і прыгожыя дзеці прыроды, якія ўшаноўвалі ў мастацтве ідэал маладосці. Імі кіравала патрэба праслаўляць свабоднага чалавека ў свабодным грамадстве, не заціснутым нормамі нейкімі, канонамі.Гучыць як жыццё багоў проста…Так, багі, але такія, што адчувалі і свае абавязкі, і правы. Ува ўсім ёсць мера, і годнасць.Але як, трымаючыся гэтых канонаў, можа развівацца мастацтва? Возьмем сучасныя тэндэнцыі: мадэлі памеру плюс, пажылыя мадэлі… Гэта тое, што не паддаецца залатому сячэнню, але ўсё ж прыходзіць і робіцца модным, і, можа, рухае наперад і мастацтва?Несумненна. Мастацтва мае свае берагі – класічныя і эксперыментальныя. І калі з нейкіх прычынаў той радыкальны, той, поўны пошукаў бераг «замуроўваецца» ці хоць бы выпростваецца…Канонам выпростваецца?Нейкімі кананічнымі меркаваннямі. Кансерватыўнымі звычайна, з позіркам назад, з пасылам у мінулае, у тое, што ніяк не можа эвалюцыянаваць. То тады ідэал мастацтва, вядома, становіцца вельмі анахранічным і патрабуе радыкальных пераменаў. І тады адбываецца выбух брыдкасці…Гэта здаралася ў гісторыі мастацтва?Здаралася……Гэта прыводзіць не толькі да брыдкасці, але і да згубы героя. Чалавек знік, яго замяніла прастора.А якім чынам і калі вяртаецца чалавек?У першую чаргу, праз дызайн адзення. Там вельмі хутка мяняюцца тэндэнцыі, усё дазваляецца, але калі ёсць у мадэльера густ і адчуванне сацыяльнай замовы, сувязь з пэўным асяроддзем. Але пакуль выяўленчае мастацтва не скажа свайго слова – то гэтыя навінкі не могуць усталявацца.А яно яшчэ не сказала?Ну, ёсць такія спробы, але ў нас пераважна. На Захадзе, я бачу, пакуль што эксперыменты пераважаюць над ідэалам. Ідэалы, можа, складаліся стагоддзямі, а цяпер падважваюцца такімі поглядамі на чалавека, як на індывідуума, які сам фармуе сваё аблічча ды нават і палавую прыналежнасць сам сабе вызначае. Фемінізаваныя мужчыны, маскулінныя жанчыны… але гэта яшчэ не ўсталяваная тэндэнцыя, на мой погляд. Не канон.Вы кажаце пра заходняе мастацтва. А ў нас гэта інакш?У нас інакш. Нашая ментальная рыса – любоў да прыгожага. Калі мы выходзім на двор – каго мы шукаем вачыма? Прыгожую жанчыну.Мужчынскае вока – на жанчыну, а жаночае вока – у часопіс з прыгажунямі. Хто вызначае каноны нам? І як яны змяняліся ад, умоўна кажучы, Венеры Мілоскай праз кабетаў Рубенса да сённяшніх анарэксічных «марсіянак»?Змяняўся ўзроставы крытэр. Змянялася адчуванне формы – то крохкасць, то, наадварот, развітасць.Ад чаго гэта залежала?…Мы «пахудзелі» ў перыяд позняга барока. Нашая краіна спазнала гэта перыяд, беларускае ракако мела сваё месца. І тады ідэал стаў маладзейшы, падлеткавы, нават інфантыльны….І таму прыцягальны?Прыцягальны. Мы самі бачым, як хораша выглядаюць падлеткі, маладосць. Як ім шмат можна, якія яны беспасярэднія. Тое, чаго мы ўжо не можам сабе дазволіць, у іх выглядае прыгожа…

Далей у праграме:

Што такое – беларускі канон прыгажосці? Ідэал – на прыкладах з беларускага мастацтва.Як выглядае сучасны герой?Шукалі беларускі тыпаж у Зорнай студыі прафесар кафедры гісторыі ды тэорыі мастацтваў Яўген Шунейка і вядоўца Вольга Гардзейчык.