Экаактывістка Ірына Сухій лічыць, што без дыктатуры Беларусь мае шанцы стаць сусветным лідарам. Прынамсі ў сферы ўзнаўляльнай энергетыкі.
Госця «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча адказала на актуальныя пытанні будаўніцтва Астравецкай АЭС, закранула палітычныя і філасофскія тэмы.
Высновы праграмы нечаканыя: Беларусь можа абагнаць увесь свет. Калі нам удасца пазбавіцца дыктатуры.
«Пераход Беларусі на ўзнаўляльную энергетыку – цалкам магчымая рэч. Зразумела, гэта не адбудзецца ад пстрычкі пальцаў і не здарыцца заўтра. На гэта трэба дзесяцігоддзе. І ў нас нават ёсць сцэнар энергетычнай рэвалюцыі», – паведаміла Ірына Сухій.
Што прадугледжвае гэтая энергетычная рэвалюцыя? Чаму без АЭС усё ж будзе лепш? Шукайце адказаў у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча і экалагічнай актывісткі Ірыны Сухій (відэа вышэй).
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / Forum